Skip to main content

Міністранты з Навагрудка паўдзельнічалі ў рэкалекцыях у Мядзелі

ministranty ng 23 25 па 29 ліпеня міністранты парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку – у цэлым 13 чалавек – удзельнічалі ў выязных рэкалекцыях у Мядзелі.

ministranty ng 1

Духоўныя практыкаванні прайшлі ў рэкалекцыйным доме айцоў кармэлітаў. Рэкалекцыйная праграма прадугледжвала малітву, адпачынак і навучанне. Кожны дзень хлопцы ўдзельнічалі ў ахвяры святой Імшы, катэхезах, ранішніх і вячэрніх малітвах, малітвах Ружанца і Вяночка да Божай Міласэрнасці.

ministranty ng 3

Міністранты наведалі Нацыянальны санктуарый у Будславе, касцёлы ў Параф’янаве і Нарачы, правялі набажэнства Крыжовага шляху на адзінай у Беларусі і ўнікальнай Мядзельскай Кальварыі.

Адпачынак прадугледжваў шматлікія гульні, прагляд фільмаў і купанне на возеры Мястра.

ministranty ng 5

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі