Skip to main content

Выдадзены «Парадак пасвячэння касцёла і алтара» на беларускай мове

knigaРымскі Пантыфікал «Парадак пасвячэння касцёла і алтара», перакладзены на беларускую мову Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў i афіцыйных дакументаў Касцёла Kaмicii Божага Культу i Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ, быў ухвалены i дастасаваны для дыяцэзій на Беларусі Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 77-м Пленарным пасяджэнні 27 лютага 2020 года, а затым зацверджаны Кангрэгацыяй Божага Культу i Дысцыпліны Сакрамэнтаў 12 мая 2021 года (Prot. N. 236/20).

Старшыня Канферэцыі Біскупаў дэкрэтам № 24/Р/2022/06 ад 19 мая 2022 года абавязвае карыстацца дадзенай літургічнай кнігай пры кожнай цэлебрацыі пасвячэння алтара або касцёла, якое здяйсняецца на беларускай мове, ва ўсіх дыяцэзіях на Беларусі.

paradak 1

Каардынатарам распаўсюджвання кніг з’яўляецца Секцыя па перкакладзе. Замову на атрыманне кніг можна зрабіць праз e-mail: liturgiaminsk@gmail.com.

Выданне Рымскага Пантыфікала «Парадак пасвячэння касцёла і алтара», які складаецца з сямі тэматычных раздзелаў і дадатку з біблійнымі чытаннямі, будзе прыдатным пастырам Касцёла, паколькі ў нашай Айчыне будуюцца новыя святыні і рэстаўрыруюцца старажытныя. Гэтае выданне адрасавана таксама тым, хто вывучае літургіку, і тым, хто задзейнічаны ў падрыхтоўцы літургіі пасвячэння сакральных будынкаў.

Паводле Catholic.by