Skip to main content

На Паўднёвым адбудзецца аплатковая сустрэча пілігрымаў у Рось

Усе пілігрымы і ахвярадаўцы пешых пілігрымак да санктуарыя Пана Езуса Журботнага ў Росі запрашаюцца на аплатковую сустрэчу, якая адбудзецца 26 снежня ў парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ (Гродна-Паўднёвы).

Цягам апошніх некалькіх гадоў у Рось прыходзіць шмат пілігрымаў. Ужо ад 1618 года мясцовы касцёл знакаміты старадаўняй фігуркай Езуса Журботнага. З тых часоў на свята Спаслання Святога Духа ў парафіі адбываецца ўрачысты адпуст. Сёлета ў жніўні ў Рось прыбыло больш за 280 вернікаў.

Ужо склалася прыгожая традыцыя, што пасля свят Божага Нараджэння пілігрымы сустракаюцца для таго, каб падзяліцца аплаткай і скласці адзін аднаму святочныя пажаданні.

Праграма аплаткавай сустрэчы:
19.00 – св. Імша ў інтэнцыі ўсіх пілігрымаў і ахвярадаўцаў пілігрымкі
20.00 – ламанне аплаткай, супольна прыгатаваны пачастунак

Пасля аплатковай сустрэчы адбудзецца выступ моладзевага гурта “Май” (Квасоўка).

У выпадку пытанняў звяртайцеся па тэлефонах: (029) 784 05 72, кс. Юрый, (029) 367 96 45, Раман.