27 чэрвеня ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка) пасля двухгадовага перапынку, выкліканага пандэміяй, распачалася 12-я Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Cустрэча, якая складаецца з трыяды “святыня – тэатр – спорт”, сабрала дзяцей і моладзь з 25 парафій Гродзенскай дыяцэзіі і парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім (Віцебская дыяцэзія).
У двухдзённай сустрэчы ўдзельнічае ў цэлым 217 чалавек.
Ксёндз Артур Малафей, дырэктар парафіяды і адказны за спорт у Гродзенскай дыяцэзіі, прывітаў усіх удзельнікаў, а таксама тых, хто падтрымлівае гэтае мерапрыемства матэрыяльна.
Распачалася парафіяда святой Імшой, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Гамілію прамовіў а. Анджэй Ядкоўскi CSsR, пробашч парафіі, якая ў гэтым годзе прымае ўдзельнікаў.
Рэдэмптарыст адзначыў, што ў гэты дзень іх парафіяльная супольнасць святкуе ўрачыстасць Маці Божай Нястомнай Дапамогі, абраз якой знаходзіцца ў бакавым алтары святыні. Таму ён заахвоціў прысутных запрасіць Марыю, якая поўная ласкі, у сваё жыццё, каб разам з Ёю ствараць сваю будучыню і кожны дзень зноў аддавацца ў Яе мацярынскую апеку.
Затым адбылося ўрачыстае адкрыццё сустрэчы: у святыню быў унесены сцяг парафіяды.
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Кс. Юрый Марціновіч
Фота: Вольга Сяліцкая