Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Сустрэча Францішканскага ордэну свецкіх прайшла ў Тракелях

15 Чэрвеня 2022
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 15 Чэрвеня 2022

sustrecza 311-12 чэрвеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) сустрэліся прадстаўнікі Францішканскага ордэну свецкіх з усёй Беларусі.

На працягу ночы духоўныя дзеці св. Францішка Асізскага маліліся ў санктуарыі перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

Малітву яны ахвяравалі ў інтэнцыі Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне, за беларускія сем’і, каб тыя былі моцныя Богам, і аб развіцці дзейнасці сваёй супольнасці ў Беларусі.

Сустрэча завяршылася святой Імшой, якую ўзначаліў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч.

У гаміліі арцыбіскуп звярнуў увагу, што члены свецкіх супольнасцяў пакліканы практыкаваць адмысловую законную духоўнасць без бачных знакаў прыналежнасці да законнай супольнасці і маюць магчымасць ісці туды, куды святар або законнік ісці не можа. Іерарх назваў гэта вельмі важным у сённяшні секулярны час.

Па словах арцыбіскупа, беларускія тэрцыярыі прыбылі ў гэты дзень да Божай Маці Тракельскай, каб дзякаваць Пану за пакліканне, аднавіць і паглыбіць такое патрэбнае ў Касцёле служэнне свецкіх паводле харызмы святога Францішка, набыць новы дух і энергію.

sustrecza 1

Іерарх падкрэсліў, што сучаснаму свету, дзе мноства падзелаў у сем’ях, грамадствах, мноства нянавісці і гвалту, патрэбна адзінства і ўзаемная любоў, якія існуюць у Найсвяцейшай Тройцы. “Мы не ўмеем бачыць у іншым чалавеку свайго брата і сястру. Таму застаемся ў жыццёвай цемры”, – дадаў ён.

Арцыбіскуп адзначыў, што дасягненне адзінства патрабуе ўзаемнага прабачэння, і назваў актуальным дэвіз святога Францішка і яго духоўных паслядоўнікаў: “Супакой і дабро”. Іерарх дадаў, што не будзе міру і справядлівасці без даверу Богу, без жыцця ў праўдзе і любові, таму важна памятаць словы Езуса: “Будзьце дасканалымі, як дасканалы ёсць ваш нябесны Айцец”.

Арцыбіскуп заклікаў беларускую супольнасць тэрцыярыяў браць прыклад з Найсвяцейшай Тройцы, Марыі і ў духу вернасці харызме святога Францішка дапамагаць людзям імкнуцца да дасканаласці ў любові, якая творчая і будуе новы справядлівы свет.

sustrecza 2

На заканчэнне сустрэчы кусташ санктуарыя кс. канонік Юрый Бяганскі падзякаваў членам Францішканскага ордэну свецкіх за ўдзел і запрасіў на сёлетнія адпустовыя ўрачыстасці ў Тракелях, таксама заахвоціўшы наведваць святыню ў любы іншы час.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: кс. Павел Эйсмант

 

0
Створана 15 Чэрвеня 2022
Абноўлена 15 Чэрвеня 2022
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя