Skip to main content

Дзеці з гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці здзейснілі пілігрымку ў Тракелі

wicznewec trok 92 чэрвеня 140 дзяцей з гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці вырушылі ў аўтобуснай пілігрымцы ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Тракельскай, каб падзякаваць за дар прыняцця ўпершыню Пана Езуса ў эўхарыстычных постацях.

Калі маленькія падарожнікі даехалі да Маці Божай, то прынеслі Найсвяцейшай Панне падарунак сваіх дзіцячых сэрцаў – ружанец. Таксама яны мелі магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння і тым самым падрыхтавацца да першай пятніцы месяца.

wicznewec trok 8

На святой Імшы, якая была кульмінацыяй дня, удзельнікі дзякавалі Пану Езусу за найвялікшы дар – Эўхарыстыю.

Пасля Эўхарыстычнай Ахвяры ўсе прысутныя частаваліся смачнымі каўбаскамі з грыля і наладжвалі сувязь паміж сабой праз супольныя размовы. На завяршэнне насычанага дня быў прадстаўлены міні-спектакль пра аб'яўленне Маці Божай у Фаціме, які дзеці глядзелі ў поўнай цішыні і засяроджанасці.

Маленькія госці Маці Божай Тракельскай вярталіся дадому шчаслівыя, задаволеныя пачастункам і поўныя ўражанняў, маючы наперадзе канікулы ад школьных заняткаў, але не ад Бога.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі