29 мая, у апошні дзень святых місій, якія адбываліся ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне, выпускнікі перадалі вучням 10 класа фігурку св. Юзафа Каласанса, заснавальніка Ордэну піяраў, апекуна дзяцей і моладзі.
З нагоды заканчэння катэхетычнага і навучальнага года ў парафіі адбылася сустрэча харыстак, міністрантаў і іх бацькоў. Адбылося падвядзенне вынікаў, і з тых, хто праслаўляў Хрыста сваім голасам і служэннем, былі выбраны найлепшыя.
Дзеці і дарослыя добра правялі час: гулялі, удзельнічалі ў конкурсах і, вядома, смачна павячэралі.
Усе засталіся задаволены сваімі вынікамі.
Кацярына Кулік
Фота: бр. Павел Пастушын SP