Некалькі сотняў вернікаў парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) былі сведкамі сакрамэнту канфірмацыі, які ўдзяліў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч. Да сакрамэнту прыступілі шмат хлопцаў і дзяўчат, якія свядома прынялі рашэнне стаць часткай справы Духа ў жыцці кожнага з іх.
Сакрамэнт канфірмацыі яшчэ раз пацвярджае тую прыналежнасць да Каталіцкага Касцёла, пачатак якой яны паклалі яшчэ падчас прыняцця сакрамэнту хросту.
У гаміліі арцыбіскуп звярнуў увагу на тое, наколькі Дух хоча дзейнічаць у жыцці кожнага хрысціяніна.
“Святы Дух дзейнічае ўсюды, як вецер, дзе хоча і як хоча, – адзначыў іерарх. – Мы павінны цаніць той дар, які атрымалі сёння праз Яго. Аднак памятайце: сакрамэнт канфірмацыі не зменіць нас, калі мы не будзем і далей прыкладаць асаблівыя намаганні, каб Дух Святы дзейнічаў у нас заўсёды”.
Аляксей Ціхан