Skip to main content

У Смаргоні прайшло свята сям’і

smargon 1629 мая ў араторыі св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбылося свята сям’і для дзяцей і іх бацькоў.

Як паведамляе sdb.by, праграма распачалася святой Імшой.

У гаміліі пробашч парафіі кс. Павел Шчарбіцкі SDB звярнуў увагу на першае літургічнае чытанне, у якім гаварылася пра Стэфана, які прабачаў тым, хто каменаваў яго. Святар адзначыў, што і сёння людзям трэба вучыцца прабачаць у сваіх сем’ях, а таксама ўмець выслухоўваць адзін аднаго. Таксама ён падкрэсліў, што ў кожнай сям’і ёсць свае правілы і іх сумеснае выкананне дапамагае членам сям’і імкнуцца да адзінства.

Пасля Імшы дзеці і бацькі накіраваліся ў араторый, дзе іх чакала забаўляльная праграма. Яны мелі магчымасць паўдзельнічаць у розных стэндавых гульнях і зарабіць балы, якія пасля маглі траціць на тое, што ім падабаецца. Адчувалася святочная атмасфера і радасць удзельнікаў ад прабывання разам.

Свята скончылася малітвай і сумесным фотаздымкам.