Skip to main content

Рэкалекцыі для духавенства прайшлі ў гудагайскім санктуарыі

godogaj 1З 16 па 18 мая ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) адбыліся рэкалекцыі для святароў, якія служаць на тэрыторыі гэтай дыяцэзіі.

godogaj 2

У духоўных практыкаваннях удзельнічалі каля 20 святароў з Астравецкага, Смаргонскага і Ашмянскага дэканатаў.

У засяроджанні падчас рэкалекцый дапамагаў пробашч гудагайскай парафіі а. Аркадзь Куляха OCD, які выступіў з канферэнцыямі, а таксама прамовіў гаміліі на святых Імшах.

godogaj 3

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі