Skip to main content

Адышоў у вечнасць кс. прэлат Ежы Лявінскі (+інфармацыя пра пахаванне)

lewinskiКурыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 3 мая ў Доме міласэрнасці ў Каменцы (Шчучынскі дэканат) адышоў у вечнасць ксёндз прэлат Ежы Лявінскі, шматгадовы выкладчык Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Пахаванне спачылага адбудзецца ў пятнiцу 6 мая ў касцёле Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (пабернардынскім).
Пачатак пахавальнай св. Імшы — 12.00.

lewinski1

Ксёндз прэлат Ежы Мар’ян Лявінскі нарадзіўся 2 студзеня 1930 г. у Дзятлаве. Разам з сям’ёй быў вывезены ў Сібір. Вышэйшую духоўную семінарыю скончыў у Сандаміры (Польшча), у тым жа горадзе 29 мая 1955 г. біскуп Ян Лорка ўдзяліў яму прэзбітэрскае пасвячэнне.

У савецкія часы ездзіў на душпастырскую працу ў Беларусь, Расію і Казахстан, дзе па меры магчымасці абвяшчаў Евангелле, цэлебраваў Імшу, спавядаў.

Пасля шасці гадоў душпастырскага служэння быў накіраваны на вучобу ў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт, пасля заканчэння якога абараніў кандыдацкую дысертацыю па кананічным праве.

З 1968 па 1990 гг. працаваў у дыяцэзіяльнай курыі ў Сандаміры. З пачатку існавання Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне быў яе выкладчыкам, некаторы час прэфектам.

З’яўляўся Ганаровым капеланам Яго Святасці, Грэміяльным канонікам Сандамірскага капітулу, Ганаровым канонікам Гродзенскага капітулу.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі