Skip to main content

Біскуп Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў ашмянскай парафіі

asmiany 2724 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафіяльную супольнасць св. Міхала Арханёла ў Ашмянах.

У святыні іерарх цэлебраваў Імшу, на якой група вернікаў гэтай парафіі і парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мураванай Ашмянцы прыняла сакрамэнт хрысціянскай сталасці.

На Эўхарыстыі сабраліся шматлікія вернікі, прыбылі таксама святары. Усіх прысутных прывітаў пробашч парафіі кс. канонік Ян Пузына.

asmiany 32

У гаміліі прэс-сакратар Гродзенскай дыяцэзіі кс. Юрый Марціновіч казаў пра тое, што Езус Уваскрослы ў нашы часы таксама чыніць вялікія рэчы і цуды ў жыцці кожнага чалавека.

На заканчэнне літургіі біскуп Кашкевіч заахвоціў парафіян, асабліва маладых людзей, якія ў гэты дзень былі ўзбагачаны ў сакрамэнце канфірмацыі сямю дарамі Духа Святога, крочыць дарогай, якую вызначае нам Езус Хрыстус, моцна трымаючыся Божых запаведзяў.

Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне падзякаваў пробашчу і ўсім тым, хто прыклаў старанні, каб вернікі былі адпаведным чынам падрыхтаваны да прыняцця сакрамэнту.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі