10 красавіка, у Пальмовую нядзелю, у гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец) павялічылася колькасць міністрантаў.
У гэты дзень літургічная служба алтара папоўнілася новымі людзьмі.
Служыць ля алтара іх схілілі любоў да Бога і захапленне прыгажосцю літургіі. У апошні час, стаўшы кандыдатамі ў міністранты, яны ўважліва і з зацікаўленасцю прыглядаліся да служэння сваіх старэйшых калег – міністрантаў і лектараў. Кандыдаты стараліся запомніць парадак выканання дзеянняў, нялёгкія назвы літургічнага начыння і ўбрання, сумленна рыхтаваліся як у тэарэтычным, так і ў практычным плане. Таксама яны даведаліся пра вялікую годнасць міністранта і яго абавязкі.
Хоць перад імі яшчэ доўгі шлях да пазнання ўсіх таямніц літургічнага служэння, яны ўжо сёння могуць ва ўсёй паўнаце ўдзельнічаць у Імшы, дапамагаючы святарам.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі