Skip to main content

Тэатралізаваны Крыжовы шлях адбыўся ў лідскай Фары

kryzslah lida 2Напярэдадні Пальмовай нядзелі ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) прайшоў тэатралізаваны Крыжовы шлях.

Евангельскія сцэны апошніх момантаў зямнога жыцця Езуса Хрыста прадставілі пад кіраўніцтвам сясцёр назарэтанак наймалодшыя вернікі разам з моладдзю і семінарыстамі.

kryzslah lida 1

Пакутны шлях у касцёле меў 14 прыпынкаў, што дало прысутным магчымасць глыбей зразумець сэнс цярпення Езуса, якое Ён ахвяраваў за нашы грахі.

Пасля заканчэння набажэнства дзеці атрымалі пачастункі за ўдзел у штотыднёвым Крыжовым шляху.

kryzslah lida 3

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі