25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у лідскай парафіі Святой Сям’і адбыўся Крыжовы шлях у інтэнцыі міру на зямлі, а таксама за дзяцей, якія чакаюць свайго нараджэння.
Набажэнства арганізавала група “Маці ў малітве”.
Адна з удзельніц групы падрыхтавала тэкст, які стаў асновай для разважанняў Крыжовага шляху.
Парафіяне з задавальненнем далучыліся да гэтай малітоўнай ініцыятывы і разам разважалі пра каштоўнасць кожнага ненароджанага дзіцяці.
Віталій Гурэц