З 10 па 12 сакавіка ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваельні (Дзятлаўскі дэканат) адбыліся велікапосныя рэкалекцыі, якія правёў а. Ануфрый Альховік OSPPE (паўлін) з Карэліч.
На працягу трох дзён парафіяне разважалі над таямніцаю велікапоснага перыяду, над грахоўнасцю чалавека і пакаяннем. Таксама яны падрыхтаваліся да споведзі і маліліся аб спыненні вайны ва Украіне і супакоі ў свеце.
Рэкалекцыяніст зазначыў, што “частая споведзь, злучаная са штодзённым рахункам сумлення, дапамагае ў нашым ачышчэнні і навяртанні да міласэрнага Айца”.
Айцец Ануфрый заахвоціў вернікаў як мага часцей прыступаць да сакрамэнту пакаяння, каб заўсёды з чыстай душой прабываць з Богам.
Феліцыян Славінскі