Skip to main content

Адышоў у вечнасць а. Пётр Марцінец, кларэтын, былы пробашч парафіі ў Азёрах

candle 1068948 1280Курыя Гродзенскай дыяцэзіі і супольнасць місіянераў кларэтынаў на Беларусі паведамляюць, што познім вечарам 6 лютага ў шпіталі ў Пыскавіцэ ў Польшчы адышоў па ўзнагароду Добрага Пастыра айцец кларэтын Пётр Марцінец.

З 78 гадоў жыцця спачылы правёў амаль 50 у святарстве. Значную частку гадоў пастырскага служэння прысвяціў Гродзенскай дыяцэзіі, 17 гадоў з’яўляючыся пробашчам парафіі Хрыста Валадара Сусвету ў Азёрах, душпастырам парафій Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі ў Жытомлі і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Кашубінцах (дэканат Гродна-Усход).

Некалькі гадоў быў таксама дэканам дэканату Гродна-Усход і любімым спаведніком семінарыстаў, святароў і кансэкраваных асобаў.

Пахавальная Імша адбудзецца ў пятніцу 11 лютага ў 12.00 па мясцовым часе ў парафіі св. Марціна ў Пачыне, Польшча (вул. Вейскa, 67, 44-174, Пачына).

Айцец Пётр Марцінец CMF нарадзіўся 13 мая 1943 г. у Аполі (Польшча). У 1971 г. скончыў Папскую семінарыю ў Вроцлаве. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 29 чэрвеня 1972 г. у Аполі.

Няхай Айцец Міласэрнасці і Бог усялякага суцяшэння дасць яму вечны адпачынак і ўдзеліць як найхутчэй гонар збаўленых у небе!