Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Біскуп Яшэўскі ўзяў удзел ва ўрачыстасці святога Яна Боско ў Смаргоні

3 Лютага 2022
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 03 Лютага 2022

2022 01 30 smargon 00530 студзеня Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB наведаў Смаргонь — свой родны горад, — дзе ў парафіі святога Арханёла Міхала, у якой нясуць служэнне салезіяне, узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ва ўрачыстасць святога Яна Боско, заснавальніка салезіянскага таварыства.

У прамоўленай на Эўхарыстыі гаміліі біскуп Яшэўскі запрасіў прысутных спыніцца перад выявай святога, засяродзіць свой позірк і спытаць, што ён хоча нам сказаць.

«Давайце памятаць, што мэта нашага жыцця — ісці за Езусам Хрыстом, як гэта рабілі святыя. Святы Ян Боско са сваёй святасцю, сваёй духоўнасцю павінен дапамагчы нам наследаваць Езуса, як ён наследаваў Яго», — адзначыў іерарх.

Паводле біскупа, успамінаючы святога Яна Боско, варта звярнуць увагу на яго здольнасць аб’ядноўваць вакол сябе людзей на супольную працу і дапамогу дзецям. Пры гэтым нельга забывацца пра яго вялікую еднасць з Богам.

2022 01 30 smargon 009

«Ксёндз Боско жыў так, быццам бачыў Бога. Для святога Яна Боско Езус Хрыстус быў жывой і заўсёды прысутнай Асобай у кожны момант яго жыцця і ва ўсіх яго справах. Езус не быў для яго кімсьці далёкім», — заўважыў іерарх.

Узгадаў біскуп Яшэўскі і араторый, створаны Янам Боско, — месца, якое надавала сэнс і энтузіязм жыццю многіх маладых людзей.

2022 01 30 smargon 007

«У той час у Турыне было шмат маладых людзей, якія адчувалі вялікія цяжкасці. І святы сказаў сабе: „Я не магу спакойна глядзець, склаўшы рукі; не магу рабіць выгляд, што нічога не адбываецца“. Яго араторый нарадзіўся з сэрца, поўнага любові; з сэрца, здольнага ўзварухнуцца і заплакаць з прычыны моладзі, якую Пан даверыў яму», — дадаў біскуп.

Прысутным вернікам ён прапанаваў паразважаць над тым, што сказаў бы ксёндз Боско сёння.

«Я думаю, што першае, што ён сказаў бы нам, было б наступнае: „Беражыце сваю душу. Гэта самае дарагое, што ў вас ёсць. Не страцьце яе, не грэбуйце ёй. Беражыце яе, клапаціцеся пра яе. Зрабіце так, каб яна была месцам, дзе можа прабываць Пан Бог. Вы можаце мець самыя вялікія скарбы ў свеце, але што з таго, калі вы страціце душу?..“» — падзяліўся думкамі іерарх.

2022 01 30 smargon 008

Напрыканцы гаміліі ён заклікаў маладых людзей быць святымі: «Айцец Боско кажа нам, што святасць заключаецца ў тым, каб заўсёды быць радаснымі. Таму, дарагія юнакі і дзяўчаты, будзьце радаснымі, напоўніцеся сапраўднай радасцю, якая паходзіць ад Езуса Хрыста; радасцю, што азначае любіць і жадаць дабра ўсім», — заахвоціў моладзь духоўны сын святога Яна Боско біскуп Аляксандр Яшэўскі.

Паводле Catholic.by

 

0
  • #біскуп Яшэўскі SDB(5)
  • #Смаргонь(32)
Створана 03 Лютага 2022
Абноўлена 03 Лютага 2022
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя