Skip to main content

Дабрачынную акцыю для дзяцей з Наваельні правялі салезіяне

nawaelnia 112 студзеня рэлігійная каталіцкая місія “Таварыства святога Францішка Сальскага” правяла дабрачынную акцыю для дзяцей з Наваельні.

Як паведамляе sdb.by, у Наваельні ўжо не першы год з дапамогай валанцёраў арганізоўваюцца акцыі падтрымкі сем’яў, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыi.

Рэгіянальны настаяцель місіі кс. Віктар Гайдукевіч SDB уручыў дзецям салодкія падарункі з нагоды Божага Нараджэння і Новага года.

Такім чынам дзеці з няпоўных, шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў змаглі яшчэ раз адчуць салодкі смак зімовых святаў.