Skip to main content

Пра трох каралёў разважалі дзеці на зімовых канікулах у салезіянскай парафіі ў Смаргоні

 SAM7856З 5 па 7 студзеня дзеці, у якiх былi зiмовыя канiкулы, мелі магчымасць правесці вольны час у араторыі імя св. Яна Боско пры смаргонскай парафii св. Міхала Арханёла, у якой працуюць салезіяне.

Як паведамляе sdb.by, на працягу гэтых трох дзён дзецi разважалi над асобамi трох каралёў.

Кожны дзень быў прысвечаны аднаму з каралёў і дару, які ён прынёс Езусу. Пазнаючы блiжэй Мельхіёра, Бальтазара i Каспара, дзецi разважалi пра Бога i адносiны чалавека да Яго.

У праграме былi таксама гульнi, падрыхтаваныя анiматарамi.