Skip to main content

Дзеці з гродзенскай парафіі Святога Духа пабудавалі калядную батлейку

staenka olszanka 3Будаванне бэтлеемскіх стаенак – адна з найпрыгажэйшых традыцый свята Божага Нараджэння. Таксама і ў парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) падчас зімовых канікул дзеці сабраліся, каб разам стварыць сваё асабістае бачанне батлейкі.

Поўныя радасці і запалу, яны распачалі сваю працу. Будавалі цэлы Бэтлеем: замкі, дамы, млыны і стайні, адна з якіх і паслужыла месцам Нараджэння Збаўцы. Крэатыўны падыход дзяцей паспрыяў нетыповаму і прыгожаму выкананню макета стаенкі.

Няхай жа будаўніцтва батлейкі станецца цудоўным спосабам набліжэння дзецям гісторыі Нараджэння Пана Езуса.