Нядзеля 26 снежня ў парафіі св. Яна Паўла II ў Смаргоні стала вельмі багатай на падзеі.
На кожнай Імшы ў гэты дзень сужэнцы з нагоды свята Святой Сям’і аднаўлялі шлюбныя абяцанні. Мужы і жонкі прыйшлі да Божага алтара, каб паўтарыць перад Богам і людзьмі сваю прысягу, падзякаваць Пану за дар сужэнства, прасіць у Яго благаслаўлення для сем’яў, даць сваім дзецям прыклад жыцця ў сям’і, якая на ўзор святога Юзафа і Панны Марыі ідзе да святасці.
Пасля дзеці пад кіраўніцтвам сястры кармэліткі Ідаліi і з дапамогай бацькоў прадставілі сцэнку, прысвечаную Божаму Hараджэнню. Тут раскрыліся артыстычныя таленты маленькіх парафіян. А самае галоўнае, што сваімі талентамі і здольнасцямі дзеці вучацца праслаўляць Бога.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі