Skip to main content

Вігілійную сустрэчу для бедных наладзіў Caritas у Гродне

obed 117 снежня, напярэдадні святаў Божага Нараджэння, у Гродне адбылася традыцыйная аплаткавая сустрэча для самотных, бедных і бяздомных.

obed 2

Як і кожны год, святочны абед прыгатавалі законніцы Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі), а падтрымала прыгатаванне святочных страў Рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”” Гродзенскай дыяцэзіі.

На абедзе госці “гродзенскага Назарэта” спажывалі фасолевы суп, плоў, а з сабой атрымалі селядзец, паштэт і пернікі да гарбаты, а таксама па адной пары шкарпэтак.

 

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: тэлеканал «Гродно Плюс»