20 лістапада копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў, якія летам правозіліся ў пілігрымцы па нашай краіне, прыбылі ў адну са старэйшых парафій нашай краіны – св. Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат).
У мясцовай святыні абразы сустрэлі вернікі парафіі на чале з пробашчам кс. Віталіем Цыбульскім.
Ініцыятарам гэтай малітоўнай акцыі стаў пробашч мінскай парафіі св. Сымона і св. Алены кс. канонік Уладзіслаў Завальнюк.
Летняя пілігрымка з перэгрынацыяй абразоў праходзілa ў інтэнцыі адбудовы базылікі Маці Божай Будслаўскай пасля пажару, а таксама з малітвай аб міры, адраджэнні веры і абароне ад каранавірусу.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Віктар Ведзень