Skip to main content

Адбылася прэзентацыя малітоўніка, які змяшчае малітвы да Маці Божай Тракельскай

modlitewnik 121 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у санктуарыі ў Тракелях адбылася значная падзея, якая ўпісалася ў яго гісторыю, – прэзентацыя малітоўніка, які змяшчае малітвы да Маці Божай Тракельскай.

На мерапрыемстве прысутнічалі парафіяне і госці, для якіх санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў з’яўляецца асяродкам марыйнага жыцця мясцовага Касцёла.

Цэнтральным момантам мерапрыемства была Эўхарыстыя, галоўным цэлебрантам якой быў кусташ тракельскага санктуарыя кс. доктар Юрый Бяганскі, аўтар малітоўніка. Бачачы вялікія справы Пана, вернікі падчас Імшы дзякавалі Яму за ўсе ласкі, якія атрымалі праз заступніцтва нябеснай Матулі.

Другая частка мерапрыемства праходзіла ў Доме пілігрыма.

Як адзначыў аўтар, “асноўнай мэтай выдання малітоўніка з’яўляецца пашырэнне культу Маці Божай Тракельскай, бо гэта невычэрпная крыніца Божай любові”.

Гэты малітоўнік – дапаможнік для кожнага верніка, каб яшчэ больш паглыбіць сваю веру і лепей пазнаць Маці Божую.

“Марыя паставіла свой трон на нашай тракельскай зямлі, каб адорваць ласкамі ўсіх тых, хто з даверам аддаецца Яе матчынаму заступніцтву. Марыя – вялікі дар неба, дзякуючы Ёй мы адчуваем спакой. Развіваючы Яе культ, мы яднаемся з Богам”, – дадаў святар.

Аўтар адказаў на пытанні прысутных. Кожны жадаючы мог атрымаць яго подпіс на сваім экзэмпляры.

Вернікі тракельскай парафіі і ўсе прысутныя госці ўдзячныя ксяндзу Бяганскаму за яго працу, выданне малітоўніка, жывое сведчанне веры, а таксама за арганізацыю гэтага мерапрыемства.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі