Skip to main content

У шчучынскай парафіі з’явіліся новыя кандыдаты ў міністранты i харысткі

szuczin 821 лістапада ў парафіі святой Тэрэзы Авільскай у Шчучыне адзначылі ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. На святой Імшы, якую цэлебраваў пробашч парафіі ксёндз Андрэй Агель SP, прысутнічалі студэнты Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне Андрэй Януль і Аляксандр Каляга.

Яны зачыталі ліст рэктара семінарыі ксяндза Віталія Вайцяхоўскага, у якім разважалася пра надыход Божага Валадарства, пра адказнасць кожнага хрысціяніна ў набліжэнні Валадарства Пана, а таксама важнасць святарскіх і манаскіх пакліканняў. Семінарысты падзякавалі за матэрыяльную дапамогу і духоўную падтрымку, якую атрымліваюць ад людзей.

Акрамя гэтага, падчас Імшы сем хлопцаў са шчучынскай парафіі былі прыняты ў кандыдаты ў міністранты, а моладзевы хор “Каласанс” папоўніўся новымі харысткамі, якія прынеслі абяцанні.

Пасля літургіі было зроблена агульнае фота з новымі кандыдатамі ў міністранты і новымі харысткамі.

Алена Мяткоўская

Фота: Людмiла Казлова