Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 14 лістапада адышла ў вечнасць Марыя Канапелька, мама ксяндза Юрыя Канапелькі, пробашча парафіі св. Міхала Арханёла ў Паразаве (Ваўкавыскі дэканат).
Пахаванне адбудзецца 15 лістапада ў парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску.
Пачатак у 13 гадзін.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…