Skip to main content

Рэкалекцыі для дзяўчат у навагрудскім Назарэце: верыць і давяраць Богу

rec ng 1З 5 па 7 лістападa ў навагрудскім кляштары Kангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) адбыліся духоўныя практыкаванні для дзяўчат. Сустрэча былa прысвечана тэме “Святы Юзаф: цень Айца”.

У рэкалекцыях удзельнічалі дзяўчаты з Гродна, Геранён, Гервят, Ліды, Новага Двара, Стоўбцаў і Мінска.

Канферэнцыі праводзіў пробашч парафіі святых Анёлаў Ахоўнікаў у Раготне (Дзятлаўскі дэканат) кс. Павел Скуба. На прыкладзе святога Юзафа рэкалекцыяніст паказаў, як трэба верыць і давяраць Богу, а таксама распавёў, засяродзіўшы ўвагу на рысах характару святога, якім павінен быць будучы муж.

rec ng 10

У праграме былі адарацыі, а таксама гульні і вясёлы вечар.

Як паведаміла grodnensis.by сястра Назарыя Міклаш CSFN, адна з арганізатараў сустрэчы, больш за ўсё сэрцы дзяўчат закранула начная адарацыя, калі кожная мела магчымасць пабыць у цішыні і сам-насам з Езусам.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: с. Аляксандра Арэшка CSFN