6 лістапада для дзяцей гродзенскай парафіі благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай былі арганізаваны аднадзённыя “канікулы з Богам”.
Падчас сустрэчы, якая ў гісторыі маладой парафіі праходзіла ў такім фармаце ўпершыню, удзельнікі разважалі на тэму святасці, а таксама над тым, якія ўчынкі трэба здзяйсняць, каб дасягнуць неба.
У праграме была Эўхарыстыя, на якой дзеці маліліся за ўсіх сваіх блізкіх. Яны агарнулі малітвамі і ўсіх тых, хто ў гэты час зведвае цярпенне з-за хваробы ці гаспіталізацыі.
Наймалодшыя вернікі асабліва маліліся ў інтэнцыі сваёй парафіяльнай супольнасці, просячы Пана Бога, каб з Яго дапамогай ёй удалося рэалізаваць усе свае намеры і планы – у першую чаргу па будаўніцтве ўласнай святыні.
У праграме дня, падрыхтаванай катэхеткай сястрой Ленай разам з памочнікамі, было таксама шмат забаваў, падчас якіх дзеці мелі магчымасць інтэграцыі і знаёмства паміж сабой.
Сустрэчу дзеці пакідалі з перакананнем, што святасці мы вучымся не ў небе, а на зямлі. Таму арганізатары чакаюць, што гэтыя “канікулы з Богам” стануць для маленькіх парафіян наступнай прыступкай на гэтым шляху.
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі