Skip to main content

У парафіі ў Карэлічах прайшлі трэнінгі па камп’ютарнай граматнасці i бяспецы ў інтэрнэт-прасторы

kareliczy 26 лістапада ў парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Карэлічах (Навагрудскі дэканат) прайшлі трэнінгі для асобаў старэйшага ўзросту “Навучанне камп’ютарнай граматнасці” і для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту па бяспецы ў інтэрнэт-прасторы.

Сустрэчы былі арганізаваны дзякуючы дабрачыннаму каталіцкаму таварыству Caritas Belarus.

Падчас трэнінгаў старэйшыя парафіяне навучыліся асновам камунікацыі праз Viber i Telegram, зарэгістраваліся ў Facebook, даведаліся, як пры дапамозе смартфона, не выходзячы з дому, здзяйсняць неабходныя плацяжы, самастойна рабіць закупкі ў інтэрнэт-крамах, замаўляць талон да ўрача, знаходзіць і рэзерваваць лекі ў аптэках.

Школьнікі вучыліся асновам паводзінаў у сацыяльных сетках і разважалі над віртуальнай рэальнасцю.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі