Skip to main content

Копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў прыбылі ў Навагрудак

ng 14 лістапада копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў, якія летам правозіліся ў пілігрымцы па нашай краіне, прыбылі ў парафію св. Міхала Арханёла ў Навагрудку.

У мясцовай святыні абразы сустрэлі вернікі парафіі, якія будуць мець магчымасць індывідуальнай і супольнай малітвы перад імі да 13 лістапада. У касцёле адбылася святая Імша, якую цэлебраваў пробашч парафіі кс. Юрый Жэгарын.

Ініцыятарам гэтай малітоўнай акцыі стаў пробашч мінскай парафіі св. Сымона і св. Алены кс. канонік Уладзіслаў Завальнюк.

ng 6

Летняя пілігрымка з перэгрынацыяй абразоў праходзілa ў інтэнцыі адбудовы базылікі Маці Божай Будслаўскай пасля пажару, а таксама з малітвай аб міры, адраджэнні веры і абароне ад каранавірусу.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Віктар Ведзень