4 лістапада ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі духавенства Астравецкага дэканату памалілася за памерлых святароў і кансэкраваных асобаў.
У гэты дзень у Гродзенскай дыяцэзіі праходзіў дзень малітваў за спачылае духавенства.
Святую Імшу ўзначаліў дэкан Астравецкага дэканату кс. канонік Юзаф Багдзевіч.
Пасля Эўхарыстыі ўдзельнікі накіраваліся на магілы святароў, пахаваных на мясцовых могілках.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: с. Вера Кучук