Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Aрцыбіскуп Кандрусевіч ва ўспамін усіх памерлых у Гродне: могілкі – найлепшы прыклад імкнення да міру

3 Лістапада 2021
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 03 Лістапада 2021

zaduczki kondrusewicz 322 лістапада, ва ўспамін усіх памерлых вернікаў, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі на пенсіі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў Эўхарыстыю на могілках, якія знаходзяцца непадалёк ад “Гродна Азот”, аднаго з буйнейшых прадпрыемстваў Беларусі. На гэтых могілках таксама пахаваны яго блізкія.

На малітве сабраліся вернікі, якія прыйшлі найперш наведаць магілы сваіх блізкіх, пахаваных там, а таксама падчас гэтай Імшы памаліцца за іх.

У гаміліі арцыбіскуп засяродзіўся на праўдзе смерці, якая чакае кожнага з нас, і праблеме падрыхтоўкі да яе, бо яна можа прыйсці нечакана.

Ён заклікаў да малітвы ў інтэнцыі памерлых, бо толькі мы можам ім дапамагчы. “Час іх заслугаў перад Богам і людзьмі завяршыўся, і яны, бездапаможныя, у чыстцы чакаюць ачышчэння ад лёгкіх грахоў і караў за правіны”, – дадаў іерарх.

zaduczki kondrusewicz 44

Aрцыбіскуп падкрэсліў, што калі мы молімся за памерлых, то выпрошваем для іх у Бога міласэрнасць і адначасова заслугоўваем Яго міласэрнасць адносна нас у будучыні, бо і нам трэба будзе стаць перад Богам-суддзёй. Нездарма Езус кажа, што міласэрныя спазнаюць міласэрнасць.

Таксама іерарх адзначыў, што ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін усіх памерлых вельмі добра прадстаўляюць праўду аб еднасці святых. Касцёл, які пілігрымуе і які ўтвараюць жывыя людзі, яднаецца ў малітве з Касцёлам, які церпіць і ачышчаецца – Касцёлам тых, хто ў чыстцы, – і Касцёлам тых, якія трыумфуюць, што на нябёсах. Мы дапамагаем душам чыстцовым перайсці ў радасць вечнага шчасця і гэтым самым павялічваем колькасць святых, якія хадайнічаюць за нас перад Богам і з якіх мы павінны браць прыклад у нашай пілігрымцы да неба.

Акрамя таго, арцыбіскуп заклікаў прысутных шанаваць годнасць кожнага чалавека і імкнуцца да згоды паміж людзьмі, чаго так патрабуе наша грамадства. Па яго словах, могілкі з’яўляюцца найлепшым прыкладам імкнення да міру, зямля аб’яднала ўсіх: веруючых і няверуючых, маладых і старых, вучоных і простых людзей, кіраўнікоў і падуладных, яна аднолькавая для ўсіх. Таксама і мы, сказаў іерарх, павінны памятаць, што маем адну Айчыну і нам няма чаго дзяліць паміж сабой, наадварот, неабходна імкнуцца да так патрэбнага адзінства, якое магчымае ў духу ўзаемнай любові, пашаны і прабачэння.

Пасля Імшы арцыбіскуп узначаліў жалобную працэсію па могілках. Працэсія спынялася на пяці стацыях, каб даручаць Богу ўсіх тых, якіх ужо няма сярод нас.

zaduczki_kondrusewicz_27 Download zaduczki_kondrusewicz_27
zaduczki_kondrusewicz_28 Download zaduczki_kondrusewicz_28
zaduczki_kondrusewicz_29 Download zaduczki_kondrusewicz_29
zaduczki_kondrusewicz_30 Download zaduczki_kondrusewicz_30
zaduczki_kondrusewicz_31 Download zaduczki_kondrusewicz_31
zaduczki_kondrusewicz_32 Download zaduczki_kondrusewicz_32
zaduczki_kondrusewicz_33 Download zaduczki_kondrusewicz_33
zaduczki_kondrusewicz_34 Download zaduczki_kondrusewicz_34
zaduczki_kondrusewicz_35 Download zaduczki_kondrusewicz_35
zaduczki_kondrusewicz_36 Download zaduczki_kondrusewicz_36
zaduczki_kondrusewicz_37 Download zaduczki_kondrusewicz_37
zaduczki_kondrusewicz_38 Download zaduczki_kondrusewicz_38
zaduczki_kondrusewicz_39 Download zaduczki_kondrusewicz_39
zaduczki_kondrusewicz_40 Download zaduczki_kondrusewicz_40
zaduczki_kondrusewicz_41 Download zaduczki_kondrusewicz_41
zaduczki_kondrusewicz_42 Download zaduczki_kondrusewicz_42
zaduczki_kondrusewicz_43 Download zaduczki_kondrusewicz_43
zaduczki_kondrusewicz_44 Download zaduczki_kondrusewicz_44
zaduczki_kondrusewicz_45 Download zaduczki_kondrusewicz_45
zaduczki_kondrusewicz_46 Download zaduczki_kondrusewicz_46
zaduczki_kondrusewicz_47 Download zaduczki_kondrusewicz_47
zaduczki_kondrusewicz_48 Download zaduczki_kondrusewicz_48
zaduczki_kondrusewicz_49 Download zaduczki_kondrusewicz_49
zaduczki_kondrusewicz_50 Download zaduczki_kondrusewicz_50
zaduczki_kondrusewicz_51 Download zaduczki_kondrusewicz_51

Кс. Юрый Марціновіч

 

0
Створана 03 Лістапада 2021
Абноўлена 03 Лістапада 2021
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя