У санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) на заканчэнне месяца кастрычніка, прысвечанага малітве Ружанца, дзеці паказалі Фацімскую гісторыю.
Маленькія акцёры нагадалі ў прадстаўленні сабе і ўсім прысутным у святыні вернікам, што Маці Божая, аб’явіўшыся ў 1917 г. у Фаціме траім дзецям, заахвоціла да штодзённага прамаўлення ружанцовай малітвы, да навяртання і пакаяння.
У прадстаўленні было падкрэслена, як важна часта звяртацца да Бога праз заступніцтва нябеснай Маці, якая заўсёды жадае дабра для ўсіх сваіх дзяцей.
Таксама ў гэты дзень у санктуарыі былі вылучаны пераможцы ружанцовага конкурсу.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: c. Вера Кучук CSCII, а. Аркадзь Куляха OCD