Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Дзякуем, арцыбіскуп Юзаф!

19 Кастрычніка 2021
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 19 Кастрычніка 2021

staniewski 49У гэтыя дні завяршае сваё служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі арцыбіскуп намінат Юзаф Станеўскі, які на працягу апошніх гадоў быў у ёй дапаможным біскупам і генеральным вікарыем.

“Спадабалася Богу” паслаць іерарха да супольнасці Касцёла Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Таму ўжо праз некалькі дзён ён кананічна ўзначаліць яе, урачыста ўвойдзе ў старадаўнюю архікатэдру і будзе пазнаваць багатую гісторыю і прыгажосць мясцовага Касцёла.

На парозе новых адказных справаў, якія былі даручаны арцыбіскупу намінату Юзафу Святым Айцом Францішкам, ад імя ўсіх наведвальнікаў нашага сайта, а таксама супрацоўнікаў аддзела сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі мы хацелі б перадаць яму самыя сардэчныя віншаванні і сказаць простае чалавечае дзякуй.

dewiatowka p 64

Шаноўны арцыбіскуп намінат!

Дзякуем за адкрытае сэрца, заўсёды добрае слова, усмешку на твары…

Дзякуем за веру, якой з намі дзяліліся і якую вынеслі са свайго роднага дому ў Заневічах, атрымаўшы ад сваіх высакародных бацькоў.

Дзякуем за тое, што ўказвалі сваім служэннем на любоў Хрыста і вучылі яе заўважаць, а таксама за адкрытасць на розныя душпастырскія ініцыятывы ў нашым лакальным Касцёле.

subotniki s 54

Мы перакананыя, што не пакінеце нашу супольнасць, бо нельга парваць каранёў. Гэтыя карані, глыбока пагружаныя, будуць і далей чэрпаць моц з гэтай зямлі, з гэтага шматгадовага досведу.

Ваша Эксцэленцыя, хочам пажадаць, каб на новым месцы, у нашай сталіцы, Вам было добра. Каб пастырскае служэнне прыносіла шчодрыя плёны. Няхай у штодзённым душпастырстве спадарожнічае Божая ласка і няхай заўсёды будзе блізка нашая міласэрная Маці і Каралева, якая чувае над нашым Касцёлам, кожнай сям’ёй і кожным нашым домам.

kniga grodzienczyzna 7

Глыбока верым, што Ваш багаты досвед і асабістыя якасці дапамогуць у выкананні даручаных задач з вялікай разважлівасцю, мудрасцю і любоўю да Бога і Касцёла!

Божага благаслаўлення!

З дарам малітвы

наведвальнікі сайта і супрацоўнікі аддзела сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі

 

0
Створана 19 Кастрычніка 2021
Абноўлена 19 Кастрычніка 2021
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя