Skip to main content

Сустрэча працаўнікоў адукацыі прайшла ў тракельскім санктуарыі

nastauniki trok 428 жніўня з нагоды распачацця навучальнага і катэхетычнага года ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбылася сустрэча працаўнікоў адукацыі.

На супольнай малітве сабраліся настаўнікі, выкладчыкі і выхаваўцы са сваімі душпастырамі з Радуні, Воранава, Ліды, Дзітвы, Шчучына і іншых месцаў, каб, узіраючыся ў постаць Найсвяцейшай Панны Марыі, браць прыклад з Яе жыцця і прасіць аб падтрымцы ў сваім штодзённым служэнні.

Удзельнікі разам прасілі Маці Божую, каб новы навучальны і катэхетычны год быў плённым і шчаслівым, шчодрым на ласкі і дары.

У праграме сустрэчы былі адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і святая Імша.

Малітвы праводзіў кусташ санктуарыя кс. доктар Юрый Бяганскі. Да яго далучыліся духоўны айцец Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне кс. Ян Сарэла, а. Андрэй Агель SP са Шчучына і кс. Аляксандр Вараб’ёў з Радуні.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі