Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

“Усеабдымная любоў”: хрысціянскі фестываль “Novafest” прайшоў ва Уселюбе

24 Жніўня 2021
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 24 Жніўня 2021

novafest 1021 жніўня пры касцёле святога Казіміра ва Уселюбе адбыўся першы хрысціянскі фестываль “Novafest”. Тэмай фестывалю было праслаўленне Бога “ў Духу і праўдзе” (Ян 4, 23).

Напэўна, Пан Бог не проста так выбраў мястэчка Уселюб (слова паходзіць ад “усіх любіць”) як месца Яго праслаўлення.

Удзельнікі фестывалю, якія прыбылі з Мінска, пачалі адчуваць праявы Божай любові з самага пачатку дня. У Мінску ліў дождж, а калі госці фестывалю набліжаліся да Уселюба, неба адкрывалася ад хмар, а над мястэчкам свяціла яркае сонца. Удзельнікі падымаліся ў гару (касцёл размяшчаецца на ўзвышэнні), на самую высокую кропку гэтага месца.

Урачыстая частка фестывалю пачалася з габрэйскіх песень праслаўлення, перакладзеных на беларускую мову спецыяльна для фестывалю. Бо Бог выбраў народ Ізраэля як Свой народ, а хто, як не Яго народ, лепш за ўсё ведае, як праслаўляць Яго?

novafest 4

“Слухай, Ізраэль…” – такі пасыл быў зададзены не толькі ў песнях, але і ў разважаннях гэтага дня. Ксёндз Яўген Шымановіч з Глыбокага правёў канферэнцыю на тэму сапраўднага праслаўлення, патлумачыўшы сутнасць старазапаветнага праслаўлення Бога Ізраэля і пакланення Айцу ў духу, які фармуе ў нас сам Бог, нават тады, калі нам вельмі нялёгка ісці па жыцці.

Сведчанні людзей аб сваім навяртанні да Бога, іх пакаянні ў грахах і перамяненне іх жыцця з Богам не пакінулі прысутных абыякавымі. Праз гэтыя сведчанні Пан дакрануўся на фестывалі да кагосьці, каму гэтыя сведчанні былі патрэбныя.

Сведчанні прадстаўнікоў свецкіх хрысціянскіх рухаў у Касцёле ў Беларусі ўзрушвалі сваёй важнасцю і значнасцю ў справе прапаведавання Евангелля, навяртання, пакаяння. Бо святары і Касцёл не заўсёды могуць дайсці да ўсіх сфер свецкага жыцця, каб данесці добрую вестку. Абарона жыцця і малітва ў абартарыях, прапаведаванне каштоўнасці чалавечага жыцця для жанчын, якія вырашылі зрабіць аборт, – гэта місія дабрачыннага фонду “Адкрытыя сэрцы” ў Магілёве і Віцебску. Малітва маці за сваіх дзяцей, пачынаючы з іх нараджэння, – важны аспект у фарміраванні новага чалавека. Маці адчуваюць сябе больш упэўнена, калі давяраюць сваіх дзяцей і іх будучыню Богу і апецы Панны Марыі (рух “Маці ў малітве”). Адзінства з Богам і пакланенне Яму ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, перажыванне паўнаты адзінства з Богам у сям’і, у адносінах з іншымі людзьмі, у працы і фінансах – гэтую тэму развівае рух “Эхад” з Гродна. Воіны Найсвяцейшай Багародзіцы – такі эпітэт больш за ўсё падыходзіць “Легіёну Марыі”, бо яны працуюць на ніве прапаведавання Збаўлення ў самых цяжкіх месцах – небяспечных мікрараёнах, бальніцах, начлежках для бяздомных. Усіх гэтых людзей і ўдзельнікаў гэтых рухаў аб'ядноўвае любоў да Бога і жаданне несці Яго ў кожны дом, кожнаму чалавеку.

У Даліне блакітных крыжоў прайшоў Крыжовы шлях, падчас якога больш за трыста гасцей фестывалю прайшлі 14 стацый шляху Хрыста на Галготу, разважаючы над паўсядзённымі цяжкасцямі розных аспектаў грамадскага і асабістага жыцця. Бо няма такога болю і такой праблемы, якія б не былі вядомыя Хрысту, які прайшоў Крыжовы шлях.

У межах духоўнай праграмы фэсту госці маглі пазнаёміцца з гісторыяй новага благаслаўлёнага ў Каталіцкім Касцёле – Карло Акуціса, чыя любоў да Езуса ў Эўхарыстыі натхняе і ўсяляе надзею, што “Эўхарыстыя – гэта аўтастрада на Неба” і што стаць святым рэальна.

Фестываль працягнуўся Меджугорскім Ружанцам са спевамі і адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля таго, як святар благаславіў усіх удзельнікаў адарацыі манстрацыяй з Целам Езуса, раптам лінуў цёплы летні дождж, які стаў для прысутных сапраўдным благаслаўленнем з нябёсаў. Хоць усе і паспрабавалі схавацца ў касцёле ад дажджу, касцёльная вежа была асветлена ружовым зарывам і аздоблена вясёлкай, а ў воблаку над святыняй раптам закружыла чарада буслоў, якая ляцела па небе.

Завяршыўся фестываль супольнай песняй “Блаславенне”, калі ўсе ўдзельнікі запалілі свечкі як сімвал святла Хрыста, які яны павязуць дадому, і разам з музыкамі паўтаралі словы песні: “Хай блаславіць цябе Госпад, хай святлом Сваім асветліць і захоўвае цябе. Хай адкрые Сваё аблічча і падорыць мір!”

novafest_1 Download novafest_1
novafest_10 Download novafest_10
novafest_11 Download novafest_11
novafest_12 Download novafest_12
novafest_13 Download novafest_13
novafest_14 Download novafest_14
novafest_15 Download novafest_15
novafest_2 Download novafest_2
novafest_3 Download novafest_3
novafest_4 Download novafest_4
novafest_5 Download novafest_5
novafest_6 Download novafest_6
novafest_7 Download novafest_7
novafest_8 Download novafest_8
novafest_9 Download novafest_9

Святлана Герасімовіч

Фота: Алена Казловiч, Дар'я Шур

 

0
Створана 24 Жніўня 2021
Абноўлена 24 Жніўня 2021
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя