15 жніўня парафія ў Сапоцкіне адзначала адпустовую ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень вернікі таксама дзякавалі Богу за сёлетнія плёны, якія дала зямля.
Урачыстую адпустовую Імшу цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у інтэнцыі парафіяльнай супольнасці: святароў, сясцёр законных і вернікаў.
У гаміліі іерарх заахвоціў засяроджана ўглядацца ў Хрыста, як углядалася ў Яго Марыя.
Біскуп заклікаў захоўваць і аберагаць каталіцкія і сямейныя каштоўнасці. “Добра, што не паддаецеся магічным сілам рэкламы, моды, крыклівага зла, якое заглушае дух і нашу радасць у Пану”, – дадаў ён.
На заканчэнне гаміліі пастыр Касцёла на Гродзеншчыне пажадаў, каб Унебаўзятая Марыя “дапамагала ўсім захаваць твар Божых дзяцей”.
У працэсіі з дарамі прадстаўнікі вуліц і вёсак прынеслі да алтара ўласнаручна зробленыя дажынкавыя вянкі. Такім чынам яны падзякавалі Богу за сёлетнія плёны, а таксама прасілі, каб Пан захаваў нашу зямлю ад голаду, каб на кожным стале было ў дастатку хлеба.
Урачыстасць завяршылася эўхарыстычнай працэсіяй вакол святыні.
Пробашч парафіі кс. Антоні Абухоўскі выказаў усім удзячнасць за прысутнасць і супольную малітву, a біскупу – за тое, што ён узначаліў сёлетнюю ўрачыстасць.
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Кс. Юрый Марціновіч