16 жніўня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў шэраг персанальных змен святароў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.
Іерарх падзякаваў святарам за ранейшае служэнне ў парафіях і ўдзяліў благаслаўленне на спаўненне новых адказных душпастырскіх абавязкаў.
Прадстаўляем інфармацыю аб новых прызначэннях.
Ксёндз Віталій Валюк вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні (Смаргонскі дэканат) і прызначаны вікарыем парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (Лідскі дэканат).
Ксёндз Аляксандр Вараб’ёў вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні (Радунскі дэканат) i прызначаны вікарыем парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні (Смаргонскі дэканат).
Ксёндз Ян Варанецкі вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах (Ашмянскі дэканат) i прызначаны вікарыем парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (дэканат Гродна-Захад).
Ксёндз Алег Кудэрка вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці ў Гродне (дэканат Гродна-Захад) i прызначаны вікарыем парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (дэканат Гродна-Захад).
Ксёндз Андрэй Каўшук вызвалены ад абавязкаў вікарыя катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя ў Гродне (дэканат Гродна-Усход) i прызначаны вікарыем парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (дэканат Гродна-Захад).
Ксёндз Ян Кузюк вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (дэканат Гродна-Захад) i прызначаны вікарыем парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці ў Гродне (дэканат Гродна-Захад).
Ксёндз Эрнэст Мікалайчык вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (дэканат Гродна-Захад) i прызначаны вікарыем парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах (Ашмянскі дэканат).
Ксёндз Віталій Пяткевіч вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску (Ваўкавыскі дэканат) i прызначаны вікарыем парафіі Святой Сям’і ў Лідзе (Лідскі дэканат).
Ксёндз Аляксандр Сямінскі вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (Лідскі дэканат) i адпраўлены ў адпачынак па стане здароўя.
Ксёндз Марэк Занеўскі вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (дэканат Гродна-Захад) i прызначаны вікарыем парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Лідскі дэканат).
Ксёндз Валерый Спірыдон вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве (Ваўкавыскі дэканат) i прызначаны пробашчам парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Жодзішках (Смаргонскі дэканат), а таксама адміністратарам парафіі Маці Божай Добрай Рады ў Нястанішках (Смаргонскі дэканат).
Ксёндз Раман Ялоўчык прызначаны адміністратарам парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве (Ваўкавыскі дэканат).
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі