Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

У Лідзе адноўлены гістарычны арган. Благаслаўлене і прэзентацыя адбудуцца ў верасні

13 Жніўня 2021
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 13 Жніўня 2021

2021 08 13 236431014 593968291977747У фарным касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе быў адноўлены гістарычны арган, які ўжо можна пачуць падчас набажэнстваў.

Пра тое, як адбывалася аднаўленне старадаўняга інструмента ў галоўнай лідскай святыні, распавёў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook арганолаг Аляксандр Бурдзялёў.

Капітальны рамонт і рэстаўрацыя гістарычнага аргана, пабудаванага ў чэрвені 1939 года фірмай «A. A. Homan St. Jezierski w Warszawie», вяліся ў 2020–2021 гадах.

Гэтаму папярэднічала працяглая падрыхтоўчая праца, якая распачалася па ініцыятыве вядомага мецэната і арганіста-аматара Юрыя Зісера, які выступіў асноўным спонсарам аднаўлення інструмента.

Юрый Зісер прычыніўся таксама да аднаўлення арганаў у Мінску, Нясвіжы і Пінску.

2021 08 13 236480998 593968345311075 5200027150341142748 n

Асноўны этап працаў у Лідзе быў распачаты ўжо пасля смерці мецэната, які адышоў у вечнасць у маі мінулага года. Як піша Аляксандр Бурдзялёў, арган у лідскай фары быў ім выбраны для аднаўлення невыпадкова. Былі ўзятыя пад увагу важнае размяшчэнне інструмента, рэлігійная значнасць (фарная парафія ў Лідзе — адна з найстарэйшых і найбольшых у Беларусі), турыстычны і адукацыйны патэнцыял, а таксама адкрытасць для супрацоўніцтва пробашча парафіі ксяндза канонік Уладзіміра Гуляя, Біскупскага вікарыя па Лідскай акрузе Гродзенскай дыяцэзіі.

Арган лідскай фары — апошні такі гістарычны інструмент, пабудаваны на тэрыторыі нашай краіны ў міжваенны перыяд.

Арганолаг адзначае, што ён працяглы час знаходзіўся ў непрацоўным стане. Механізмы былі істотна пашкоджаны, а некаторыя трубы страчаны. У 1996 годзе арган ужо спрабавалі рамантаваць, але спроба аказалася няўдалаю.

Плануецца, што благаслаўленне і прэзентацыя аргана адбудуцца ў першай палове верасня, але ўжо цяпер падчас набажэнстваў і экскурсій можна пачуць, як гучыць адноўлены інструмент лідскай фары.

Паводле Catholic.by

 

0
Створана 13 Жніўня 2021
Абноўлена 13 Жніўня 2021
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя