Skip to main content

Папа Францішак пасля аперацыі адчувае сябе нармальна і ўдзячны за блізкасць і малітву

gizblog.itwp contentuploads201602papa francesco h partb 617827352ff446cce64b8c695a233d1b76f318d27 ліпеня кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду Матэо Бруні падзяліўся актуальнай інфармацыяй пра стан здароўя Святога Айца, які ў мінулую нядзелю перанёс планавую хірургічную аперацыю на кішэчніку.

"Пасляаперацыйны перыяд Яго Святасці Папы Францішка задавальняючы і працягваецца належным чынам. Святы Айцец працягвае рэгулярна прымаць ежу і прыпыніў інфузійную тэрапію. Канчатковы гісталагічны аналіз пацвердзіў цяжкі дывертыкулярны стэноз з прыкметамі склерознага дывертыкуліту”, – паведаміў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду, словы якога перадае Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

Кіраўнік ватыканскай прэс-службы паінфармаваў таксама, што Папа Францішак быў крануты вялікай колькасцю пасланняў і праяваў любові, якія атрымаў у гэтыя дні, і выказвае сваю ўдзячнасць за блізкасць і малітву.