Стала добрай традыцыяй, што дзеці, якія першы раз прымаюць святую Камунію, у межах Белага тыдня або па яго заканчэнні наведваюць нашы дыяцэзіяльныя санктуарыi, каб дзякаваць за дар першай Эўхарыстыі.
5 ліпеня дзеці з парафіі св. Міхала Арханёла ў Міхалішках разам са сваім пробашчам кс. Анатолем Захарэўскім здзейснілі пілігрымку ў санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат).
У гэтай святыні, дзе асаблівым чынам ушаноўваецца цудадзейны абраз Маці Божай, яны ўдзельнічалі ў Імшы і прынялі кармэліцкі шкаплер.
Урачыстасць Першай Камуніі ў Міхалішках адбылася 27 чэрвеня.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: а. Аркадзь Куляха OCD