Skip to main content

6 ліпеня – шосты дзень Навэнны да Маці Божай Тракельскай

gabar pinter 54У межах духоўнай падрыхтоўкі да сёлетніх адпустовых урачыстасцяў у санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях, якія адбудуцца 10-11 ліпеня,прапануем адмысловую дзевяцідзённую малітву Навэнны да Маці Божай Тракельскай у інтэнцыі ўсіх сем’яў нашай краіны, а таксама за тыя сем’і, якія перажываюць праблемы.

Памолімся за пакліканых да служэння Богу і людзям.

1. Mалітва на шосты дзень

“Новы чалавек з моманту зачацця, а затым нараджэння, прызначаны для таго, каб цалкам выказваць сваю чалавечнасць – каб яна “ўвасобілася”. Гэта адносіцца да ўсіх, таксама да хранічна хворых і недаразвітых. “Быць чалавекам” – гэта асноўнае прызначэнне чалавека: “быць чалавекам” у меру таго дару, што атрымаў. Па меры таго “таленту”, якім з’яўляецца само чалавецтва, а таксама ў меру ўсіх талентаў, якімі быў надзелены. У гэтым сэнсе Бог хоча кожнага чалавека “дзеля яго самога”. Аднак у задуме Бога пакліканне чалавека распасціраецца за межы часу” (Пасл. да сем’яў № 9).

Марыя, Панна Тракельская, Каралева нашых сем’яў! Ты, якая не баялася сказаць Богу “так”, калі ласка, абарані ўсіх пакліканых духоўных і кансэкраваных асоб, а таксама паклапаціся, каб Касцёл павялічыўся новымі пакліканнямі дзякуючы святасці бацькоў і прыкладамі іншых людзей.

2. Mалітва да Маці Божай Тракельскай

Мілая Панна і Маці Бога адзіная,

Моліш і песціш на руках Свайго Сына,

Ты ў Тракельскім ёсць абразе,

Дай нам дапамогу Сваю ў кожным разе.

Хто ж калі цуды Твае пералічыць можа,

Аб якіх ведаеш лепш Ты, Усемагутны Божа.

Штодзень і штогадзіну аб ласках Тваіх тут аб’яўляюцца навіны.

Дазволь нам гэта атрымаць, Маці наша,

Просім праслаўляць Цябе на зямлі, а потым у небе.

Не адпускай нас з-пад Сваёй апекі,

Молім Цябе сёння і навекі, Найсвяцейшая Панна. Амэн.

Маці Божая Тракельская, маліся за нас! (3 разы)

3. Mалітвы Ойча наш..., Вітай, Марыя... (3 разы), Хвала Айцу…

 

Тэкст Навэнны на польскай мове для друку ТУТ>>>