Skip to main content

Сустрэча членаў апостальскага руху “Маргарытка” прайшла ў Гродне

margaritki 127 чэрвеня ў гродзенскім касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі) адбылася сустрэча членаў малітоўнай групы апостальскага руху “Маргарытка”. Члены гэтай групы, якія кожны дзень моляцца за святароў, ахвяруюць за іх свае штодзённыя цярпенні і нясуць ахвяры, сабраліся на святой Імшы.

margaritki 2

Мадэратар малітоўнай групы ў Гродзенскай дыяцэзіі кс. Ян Раманоўскі цэлебраваў Эўхарыстыю ў інтэнцыі яе членаў. Як падкрэсліў святар, такім чынам ён хацеў выказаць праз ахвяру Імшы ўдзячнасць усім тым, хто падтрымлівае малітвамі нашых святароў.

margaritki 3

Сутнасць апостальскага руху “Маргарытка” – штодзённая малітва за канкрэтных святароў. Членамі гэтага руху становяцца людзі, якія жадаюць аберагаць сваіх пастыраў самай паспяховай зброяй, якой з’яўляецца малітва, і ўмацоўваць сваю асабістую сувязь з Хрыстом праз пасрэдніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі.

Кс. Юрый Марціновіч