У салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні адбыўся канцэрт праслаўлення.
У ім прынялі ўдзел моладзь і дзеці, якія са шчырай радасцю і адкрытымі сэрцамі змаглі паслужыць іншым, дзелячыся сваімі талентамі згодна са словамі Яна Боско “На хвалу Божую і дзеля збаўлення душаў”.
Гэта была добрая магчымасць адпачыць целам і душой, а таксама праславіць Нябеснага Айца сумеснымі спевамі і танцамі. На заканчэнне моладзь пакінула ўсім прысутным театралізаванае слоўка на добрую ноч.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі