Skip to main content

Дзеці з Астраўца і Мядзеля, якія нядаўна прынялі Першую Камунію, наведалі Гудагай

good 1Стала добрай традыцыяй, што дзеці, якія першы раз прымаюць святую Камунію, у межах Белага тыдня або па яго заканчэнні наведваюць нашы дыяцэзіяльныя санктуарыі.

good 2

Наведваючы месцы, адзначаныя асаблівай прысутнасцю Пана Бога, яны хочуць дзякаваць Яму за дар Эўхарыстыі.

good 3

5 чэрвеня дзеці з Астраўца і Мядзеля, якія прыступілі ў сваіх родных парафіях да Першай Камуніі, здзейснілі пілігрымку ў санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат).

У святыні, дзе асаблівым чынам ушаноўваецца цудадзейны абраз Маці Божай, яны прынялі ўдзел у святой Імшы, а таксама надзелі кармэліцкі шкаплер.

good 4

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: а. Юрый Находка OCD