Гэта нязвыклая сустрэча адбылася па ініцыятыве ксяндза біскупа і кс. Андрэя Стапыры, пробашча з Бярозаўкі. З усіх куткоў нашай дыяцэзіі ў Тракелі прыехала шмат аніматараў і ўдзельнікаў дзіцячых і моладзевых рухаў, якія існуюць пры парафіях.
Пасля прадстаўлення груп, якія прыбылі на I Дыяцэзіяльны з’езд, удзельнікі, падчас мультымедыйнай прэзентацыі, пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю бл. Яна Паўла II. Святы Айцец шматразова падкрэсліваў, на колькі важнай з’яўляецца душпастырская дзейнасць у парафіях: заснаванне розных колаў і рухаў. У гэты дзень было таксама шмат малітвы. Прысутныя прынялі ўдзел у адарацыі Найсвяцейшага Сакраманта, якую падрыхтавалі моладзь і манаскія сёстры з Ваўкавыска. Падчас адарацыі вернікі мелі магчымасць прыступіць да сакраманту споведзі.
Урачыстую святую Імшу ўзначаліў Пастыр дыяцэзіі. На пачатак св. Імшы кс. Андрэй Стапыра адзначыў, якой важнай з’яўляецца супольная малітва і пералічыў назвы мясцовасцей, з якіх прыбылі ўдзельнікі сустрэчы: Бярозаўка, Мінойты, Ваўкавыск, Ліда, Воранава, Германішкі, Саботнікі.
Гамілію абвясціў кс. бп Аляксандр Кашкевіч, які параўнаў сабраных вернікаў з евангелічным зернем, кінутым ва ўраджайную глебу. Ксёндз біскуп заахвоціў дзяцей і моладзь да актыўнага далучэння да парафіяльнага жыцця. “Сёння я ўсіх Вас прашу, – сказаў Пастыр, – каб Вы не пераставалі даваць сведчанне веры і любові да Хрыста, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакраманце. Памятайце, што нясенне сведчання з’яўляецца дапамогай іншым знайсці сэнс і радасць жыцця, якія нараджаюцца з асабістай сустрэчы з Хрыстом”. На заканчэнне гаміліі ксёндз біскуп прыгадаў, што ад кожнага чалавека залежыць будучыня Касцёла ў свеце і дыяцэзіі. Усіх аніматараў і ўдзельнікаў сустрэчы Пастыр нашай дыяцэзіі даручыў апецы Маці Божай Тракельскай, каб, як адзначыў ксёндз біскуп, “асабістая сувязь з Сынам Марыі была моцная і сталая”.
На заканчэнне святой Імшы са словамі падзякі ад імя ўсіх сабраных звярнулася с. Антонія з Супольнасці школьных сясцёр deNotreDame з Ваўкавыска. Пасля ўрачыстага бласлаўлення кс. б-па Аляксандра Кашкевіча і супольнага здымка ўдзельнікі мелі перапынак на абед, а пасля адбылася прэзентацыя парафіяльных груп.
На заканчэнне сустрэчы ўсе ўдзелінікі даверыліся апецы Маці Божай Тракельскай. Арганізатары выразілі надзею, што праз год адбудзецца чарговая, другая сустрэча, як таксама тое, што ўдзельнікі з’езду захочуць у сваіх парафіях праводзіць яшчэ большую дзейнасць для евангелізацыі ўсіх людзей.