30 мая ў смаргонскай парафіі св. Яна Паўла ІІ адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі.
У нядзелю Найсвяцейшай Тройцы 68 дзяўчынак і хлопчыкаў упершыню прынялі Цела Хрыста. Камунію ўдзяліў пробашч парафіі ксёндз Яўген Учкуроніс.
Дзеці былі адпаведным чынам падрыхтаваны да гэтага важнага дня на ўроках рэлігіі, якія праводзіла с. Магдаліна Кулай з Гудагая, кармэліткa Дзіцяткі Езуса.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: з архіву парафіі