30 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі група дзяцей прыступіла да Першай Камуніі.
Пасля адпаведнай падрыхтоўкі, а таксама споведзі, дзеці ўпершыню прынялі ў свае маладыя сэрцы Пана Езуса. Камунію ім удзяліў пробашч парафіі кс. Ян Гавецкі.
Дзеці былі вельмі рады гэтаму. Яны разумелі, што гэта адзін з найважнейшых дзён у іх жыцці, з якога яны могуць у паўнаце ўдзельнічаць у святой Імшы.
На ўрачыстасць прыбыло вельмі шмат гасцей. Прысутнічалі бацькі і родныя дзяцей. На тварах мамаў і татаў можна было заўважыць гонар, калі яны бачылі, як іх сынкі і дачушкі прымаюць сакрамэнт Эўхарыстыі.
Зараз на працягу Белага тыдня, як называецца тыдзень пасля Першай Камуніі, дзеці з вялікай ахвотай прыходзяць у святыню, каб адзначаць гэтую вялікую падзею. У прыгожых убраннях і ў святочна аздобленым касцёле яны могуць зноў перажываць Эўхарыстыю.
Кс. Юрый Марціновіч
Фота: Баляслаў Гавецкі