Skip to main content

Дзеці з Заслаўя наведалі гудагайскі санктуарый

zaslawl 3Дзеці, якія 16 мая ў Заслаўі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) прынялі Першую святую Камунію, наведалі санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат).

zaslawl 2

Дзяцей суправаджалі іх родныя i пробашч заслаўскай парафіі кс. канонік Дзмітрый Пухальскі.

zaslawl 1

У санктуарыі дзеці мелі магчымасць даручыць сваё жыццё Панне Марыі, а таксама прасіць Яе заўсёды захоўваць іх і іх сем’і ў сваёй матчынай апецы.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: а. Аркадзь Куляха OCD